Майкл Козак
Майкл Г. Козак (англ.: Michael G. Kozak) — амерыканскі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ЗША ў Рэспубліцы Беларусь (2000—2003). Старэйшы дарадца Бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамента ЗША (з 2014). БіяграфіяУ 1968 годзе скончыў факультэт паліталогіі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. У 1971 — факультэт правазнаўства Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі[1]. У 1971—1977 гг. — памочнік перагаворшчыка для дагавораў па пытаннях Панамскага канала. У 1977—1981 гг. — памочнік перагаворніка з членамі Кангрэса для зацвярджэння дагавораў і выканання заканадаўства. У 1982—1988 гг. — галоўны намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара юрыдычнага бюро Дзяржаўнага дэпартамента. Браў удзел у блізкаўсходнім мірным урэгуляванні (1982—1983). Спрыяў ажыццяўленню пагаднення ў Кемп-Дэвід і дамоўленасцям пра выхад СПА з Лівана. У 1988 годзе — спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Рональда Рэйгана, дамовіўся пра ад’езд генерала Мануэля Нар’егі. У 1988—1991 гг. — галоўны намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара бюро міжнародных спраў Дзяржаўнага дэпартамента. Суправаджаў амерыканскія войскі ў Панаме, каб дапамагчы новаму ўраду стварыць асноўныя інстытуты дэмакратыі ў 1989 годзе. У 1996—1999 гг. — Кіраўнік дыпламатычнай місіі ЗША ў Гаване, Куба. У 2000—2003 гг. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ЗША ў Рэспубліцы Беларусь[2][3]. 22 лютага 2001 года ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку. У 2003—2005 гг. — галоўны намеснік памочніка дзяржаўнага сакратара бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзяржаўнага дэпартамента. Як выканаўца абавязкаў памочніка сакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы ён арганізаваў прыняцце рэзалюцыі па правах чалавека на Кубе ў Камісіі ААН па правах чалавека. Як выканаўца абавязкаў памочніка Сакратара па пытаннях міжамерыканскіх спраў, ён дапамагаў дзяржсакратару Бейкеру ў перамовах і ажыццяўленню дзвюхпартыйнага пагаднення пра Цэнтральную Амерыку, што было вызначальным для забеспячэння дэмакратычнага завяршэння канфлікту ў Нікарагуа. У 2005—2009 гг. — старэйшы дырэктар па пытаннях супрацоўніцтва Савета нацыянальнай бяспекі. З 4 сакавіка 2014 года — старэйшы дарадца Бюро дэмакратыі, правоў чалавека і працы Дзярждэпартамента ЗША. У 2017 годзе — кіраўнік дэлегацыі ЗША на пасяджэнні АБСЕ ў Варшаве, прысвечаным абароне правоў чалавека[4] Пазіцыя
.
. Падчас адкрыцця штогадовай канферэнцыі АБСЕ па пытаннях людскога вымярэння ў Варшаве 10 верасня заклікаў Расію вызваліць зняволенага ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова і іншых украінскіх палітычных вязняў, і зазначыў, што працяг расійскай агрэсіі супраць Украіны супярэчыць усім дзесяці фундаментальным прынцыпам Хельсінкскага заключнага акта, у прыватнасці недатыкальнасці межаў і тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржаў[5]:
. Узнагароды і адзнакі
Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia