Дэклан Райс
Дэ́клан Райс (англ.: Declan Rice; нар. 14 студзеня 1999) — англійскі футбаліст, апорны паўабаронца клуба «Арсенал» і нацыянальнай зборнай Англіі. Кар’ераКлубная![]() Маленькім хлопчыка Райс далучыўся да акадэміі «Чэлсі»[5][6]. Аднак, у веку 14 гадоў пастанавіў сабе перайсці да «Вест Хэм Юнайтэда»[7]. У снежні 2015 года паўабаронца склаў з клубам першы прафесійны кантракт[8]. У красавіку 2017 года пачаў прыцягвацца да першай каманды клуба, а ў апошнім туры сезона 2016—2017 гадоў ігрок дэбютаваў у прафесійным футболе, з'явіўшыся ў кампенсаваны час у матчы супраць «Бернлі»[9]. У наступным сезоне замацаваўся ў першай камандзе, фінішаваўшы паводле вынікаў сезону на другім месцы ў апытанцы найлепшага футбаліста клуба, саступіўшы першы радок аўстрыйцу Марка Арнаутавічу[10]. 22 снежня 2018 года згуляў свой 50-ы матч у кашулі «Вест Хэму», стаўшы другім маладзёнам да 20 гадоў, хто здолеў дасягнуць гэтага паказчыку пасля Майкл Керык[11][12]. 28 снежня 2018 года Райс узгадніў новую працоўны дагавор з клубам, якая прадугледжвала супрацоўніцтва да 2024 года з опцыяй падаўжэння яшчэ на год[13]. Праз год паўабаронца ва ўзросце 20 гадоў часам выходзіў на пляцоўку ў якасці капітанам каманды. У сезоне 2019—2020 гадоў ігрок быў настолькі ключавой постаццю дружыны, што згуляў усе 38 матчаў чэмпіянату, не прапусціўшы аніводнай хвіліны. У выніку ў 2020 годзе быў абраны найлепшым футбалістам «Вест Хэма» года[14]. Ігрок працягваў значна ўплываць на гульню каманды, а ў красавіку 2021 года прапусціў чатыры тыдні праз траўму калена[15]. У маі 2022 года пасля таго, як пайшоў Марка Нобла, Райс быў абраны капітанам лонданцаў[16]. Застаючыся ў клуба, паўабаронца яшчэ некалькі разоў абіраўся найлепшым футбалістам клуба. 15 ліпеня 2023 года Райс падпісаў доўгатэрміновы кантракт з лонданскім «Арсеналам»[17]. Як паведамлялася, сума трансферу склала рэкордныя для клуба 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, у дадатак да якіх прапанаваліся бонусы ў памеры 5 мільёнаў, што зрабіла Райса найдаражэйшым англійскіх футбалістам, пераўзышоўшы папярэдні рэкорд, які належаў Джэку Грылішу[18]. Райс дэбютаваў у кашулі «Арсеналу» 6 жніўня ў матчы Суперкубка Англіі супраць «Манчэстэр Сіці», дзе «Арсенал» перамог з лікам 4:1 па пенальці пасля нічыі 1:1 у асноўны час. 12 жніўня спартсмен з'явіўся ў першай адзінаццатцы ў стартавым матчы «Арсеналу» ў Прэм’ер-лізе сезона 2023—2024 гадоў, калі «гарматнікі» здабылі хатнюю перамогу з лікам 2:1 над «Нотынгем Форэстам»[19][20]. 3 верасня паўабаронца ўключыў свой першы гол за «Арсенал» у кампенсаваны час гульні супраць «Манчэстэр Юнайтэд», спрычыніўшыся да перамогі з лікам 3:1[21]. Райс быў намінаваны на званне найлепшага футбаліста ФІФА на падставе выступаў як за лонданскія клубы, гэтак і ў складзе нацыянальнай зборнай[22]. 11 лютага ігрок забіў свой першы гол у браму «Вест Хэм Юнайтэд». МіжнароднаяМаючы бабулю і дзядулю, якія паходзілі з ірландскага Корку, Райс меў мажлівасць гуляць у складзе зборнай Ірландыі. У выніку ігрок часта выклікаўся ў зборныя гэтай краіны розных узростаў. Нарэшце, 23 сакавіка 2018 года футбаліст дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірландыі ў таварыскім матчы супраць зборнай Турцыі. Аднак, Райс быў не пэўны за якую краіну ён жадае гуляць, таму быў выключаны з складу зборнай. 13 лютага 2019 года Райс пастанавіў сабе гуляць у складзе зборнай Англіі[23][24]. 5 сакавіка змена футбольнага грамадзянства была зацверджана ФІФА[25]. 13 сакавіка футбаліст быў выкліканы да складу зборнай на адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы 2020 года супраць зборных Чэхіі і Чарнагорыі[26]. Ігрок паклаў пачатак выступы ў англійскай дружыне 22 сакавіка, выйшаўшы на замену на 63-й хвіліне ў гульні супраць чэхаў на стадыёне Уэмблі. Дасягненні«Вест Хэм Юнайтэд»:
«Арсенал»:
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia