Олі Уоткінз

Футбол
Олі Уоткінз
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 30 снежня 1995(1995-12-30)[1] (29 гадоў)
Грамадзянства
Рост 180 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2017 Exeter City F.C.[d] 68 (21)
2014—2015   Weston-super-Mare A.F.C.[d] 24 (10)
2017—2020 Брэнтфард[d] 132 (45)
2020— Астан Віла 184 (75)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Олівер Джордж Артур Уоткінз (англ.: Oliver George Arthur Watkins; нар. 30 снежня 1995) — англійскі футбаліст, нападнік «Астан Віла» і нацыянальнай зборнай Англіі.

Кар’ера

Клубная

Уоткінз ёсць выхаванцам акадэміі «Эксэтэр Сіці». У складзе каманды і дэбютаваў у Другой лізе ў матчы сезона 2013—2014 гадоў супраць «Гартэлпул Юнайтэда». 8 снежня 2014 года нападнік на час арэнды далучыўся да нялігавага клуба «Уэстан-сьюпер-Мер», дзе цягам апошняй часткі сезону здолеў уключыць 10 галоў за 24 матчы. Па вяртанні з арэнды Уоткінзу было цяжка змагацца за месца ў складзе, у выніку чаго свой першы матч сезону згуляў у канцы кастрычніка, а ў пачатковым складзе першы раз з’явіўся 6 снежня на дэванскім дэрбі супраць клуба «Плімут Аргайл». Да сакавіка 2016 года ігрок, нарэшце, здабыў месца ў першай адзінаццатцы. Наступны сезон футбаліст быў адным з ключавых.

18 ліпеня 2017 года Уоткінз далучыўся да клуба з Чэмпіёншыпа «Брэнтфарда» паводле працоўнай угоды на чатыры гады[2]. Паводле чутак за гэта падпісанне брэнтфардцы выклалі каля 1,8 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[3]. Свой першы гол у новай камандзе нападнік забіў 8 жніўня падчас іх матчу першага раўнду Кубка лігі супраць «Уімблдану». Праз два гады Уоткінз склаў новы кантракт з клубам, які меўся доўжыцца чатыры гады[4].

9 верасня 2020 года Уоткінз далучыўся да клуба Прэм’ер-лігі «Астан Вілы», склаўшы пяцігадовы кантракт[5]. Бірмінгемцы выдаткавалі 28 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў[6]. «Эксэтэр Сіці» зарабіў на гэтым трансферы 4 мільёны фунтаў стэрлінгаў і яшчэ 750 тысяч фунтаў[7]. 15 верасня згуляў у кашулі новага клуба ў матчы Кубка лігі, а праз шэсць дзён паклаў пачатак выступы ў найвышэйшай лізе Англіі ў матчы супраць «Шэфілд Юнайтэда». 4 кастрычніка ігрок тройчы ўключыў мячы ў браму «Ліверпулу» ў хатнім пераможным матчы, які скончыўся з лікам 7:2. 25 лютага 2023 года Уоткінз забіў гол у сваім пятым запар матчы Прэм’ер-лігі, стаўшы першым іграком «Астан Вілы», які здолеў дасягнуць такога паказчыка[8]. Сезон 2023—2024 гадоў англічанін скончыў з 19 галамі ў Прэм’ер-лізе на сваім рахунку.

Міжнародная

18 сакавіка 2021 года Уоткінз быў уключаны ў склад зборнай Англіі Гарэтам Саўтгейтам на адборачныя матчы да чэмпіянату свету 2022 года супраць зборных Сан-Марына, Албаніі і Польшчы[9]. 25 сакавіка нападнік дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць зборнай Сан-Марына на Уэмблі.

Крыніцы

Спасылкі


Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya