Коўл Палмер

Футбол
Коўл Палмер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 6 мая 2002(2002-05-06)[1] (23 гады)
Грамадзянства
Рост 185 см[2]
Пазіцыя атакуючы паўабаронца, вінгер
Клубная кар’ера[* 1]
Манчэстэр Сіці
Чэлсі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Коўл Па́лмер (англ.: Cole Palmer; нар. 6 мая 2002) — англійскі футбаліст, атакуючы паўабаронца і вінгер «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Англіі. Лічыцца адным з найлепшых маладых ігракоў у свеце, бо вядомы сваім спрытам, дрыблінгам і добрым пазіцыянаваннем[3][4][5].

Кар’ера

Клубная

далучыўся да акадэміі «Манчэстэр Сіці» яшчэ хлопчыкам, калі яму было восем гадоў. Прайшоў праз усе ўзросты акадэміі і быў капітанам у камандзе да 18 гадоў[6].

30 верасня 2020 года Палмер дэбютаваў у асноўнай камандзе «Сіці» ў матчы чацвёртага раўнда Кубка футбольнай лігі[7], які скончыўся перамогай у гасцях над «Бернлі» з лікам 3:0. Першым голам адзначыўся 21 верасня 2021 года ў хатняй перамозе з лікам 6:1 над камандай Першай лігі «Уікам Уондэрэрс» у тым жа турніры[8]. 16 кастрычніка Палмер з'явіўся ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Бернлі», і ў той жа дзень згуляў за каманду да 23 гадоў, дзе ўчыніў хет-трык[9]. 19 кастрычніка Палмер забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у выязным матчы супраць «Бругэ». Матч скончыўся перамогай з буйным лікам 5:1[10]. 6 жніўня 2023 года поруч з Эрлінгам Голанам адзначыўся голам у матчы Суперкубка Англіі, але гэта не дапамагло здабыць тытул.

1 верасня 2023 года Палмер склаў сямігадовую працоўную ўгоду з «Чэлсі»[11][12]. Паведамлялася, што пачатковая сума трансферу склала 40 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, але патэнцыйна яна магла павялічыцца на 2,5 мільёны фунтаў стэрлінгаў[12]. Ігрок паклаў пачатак выступы ў кашулі новай дружыны на наступны дзень, выйшаўшы на замену на 62-й хвіліне ў хатняй гульні з «Нотынгем Форэст». 7 кастрычніка забіў гол з пенальці ў матчы супраць «Бернлі», а таксама адзначыўся галавой перадачай. Паўабаронца хутка замацаваўся ў складзе, але сам клуб адгуляў сезон не вельмі ўдала. Ігрок стала забіваў за клуб, асабліва паспяховым быў адрэзак напрыканцы сезону. 30 сакавіка ігрок адзначыўся дублем у матчы з «Бернлі», а ў наступным туры ўчыніў хет-трык у браму «Манчэстэр Юнайтэд». 15 красавіка Палмер забіў чатыры галы ў браму «Эвертана», а сам матч скончыўся з лікам 6:0[13][14].

Міжнародная

13 лістапада 2023 года Палмер атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Англіі перад адборачнымі матчамі чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць зборных Мальты і Паўночнай Македоніі[15][16]. Ігрок дэбютаваў 17 лістапада, выйшаўшы на замену на 61-й хвіліне ў матчы супраць зборнай Мальты на стадыёне «Уэмблі»[17].

Дасягненні

«Манчэстэр Сіці»:

Крыніцы

  1. а б в Cold Palmer // Transfermarkt — 2000.
  2. https://www.chelseafc.com/en/teams/profile/cole-palmer Праверана 7 снежня 2024.
  3. «Impossible not to call Palmer top player — Pochettino». BBC Sport.
  4. «'Best player in the league' — Chelsea fans go crazy after Cole Palmer nets perfect 16-minute hat-trick against Everton». Goal.
  5. «Gary Lineker offers two-word Cole Palmer verdict after stunning Chelsea display». The Mirror.
  6. «Cole Palmer — Everything you need to know». Manchester City F.C.
  7. «Palmer handed debut as City make four changes». Manchester City F.C.
  8. «Manchester City 6–1 Wycombe: Holders come from behind to reach last 16». BBC Sport.
  9. «Manchester City’s Cole Palmer hit a hat-trick for U23 side hours after appearing for first team». Eurosport.
  10. «Club Bruges 1–5 Manchester City: Cole Palmer scores as Pep Guardiola’s side claim dominant win». BBC Sport.
  11. «Cole Palmer signs for Chelsea». Chelsea F.C.
  12. а б «Chelsea sign Cole Palmer from Manchester City in £42.5m deal». BBC Sport.
  13. «Cole Palmer scores four as Chelsea stun abject Everton». The Telegraph.
  14. «Can you name every player to score four or more goals in a single PL match?». Planet Football.
  15. «England men’s squad updates: Lewis, Palmer and Konsa called up». The Football Association.
  16. «Cole Palmer, Ezri Konsa and Rico Lewis are called up to England squad for Euro 2024 qualifiers». BBC Sport.
  17. «England 2–0 Malta». BBC Sport.

Спасылкі


Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya