Дэмакратычны сацыялізмДэмакратычны сацыялізм (дэмасацыялізм) — адна з плыняў сацыялізму, якая прадугледжвае спалучэнне грамадскай уласнасці і кантроля над сродкамі вытворчасці з палітычнай дэмакратыяй[1]. СутнасцьДэмакратычныя сацыялісты заўзята адпрэчваюць камуністычную трактоўку сацыялізму. Дэмасацыялісты разглядаюць сацыялізм як канчатковы ідэал, а не прамежкавую стадыю на шляху да камунізму. Яны таксама ўключаюць у паняцце дэмакратыі канцэпцыі плюралізму і правоў дэмакратычнай меншасці, і зусім не інтэрпрэтуюць яе як дыктатуру большасці. Таксама выступаюць за грамадскую ўласнасць на сродкі вытворчасці і эгалітарызм. Сучаснае становішчаСучасны дэмасацыялістычны рух узнік у выніку ўнутранага канфлікту ў Сацінтэрне, калі арганізацыя цалкам адмовілася ад ідэалогіі дэмакратычнага сацыялізму на карысць сацыял-дэмакратыі. Па гэтай прычыне, дэмасацыялісты і сацыял-дэмакраты ўступілі адзін з адным у супрацьстаянне. Еўрапейскія дэмасацыялістычныя партыі выступаюць супраць капіталізму, мілітарызму і рэзка крытыкуюць палітыку еўраатлантызму. І як паказалі парламенцкія выбары 2009 г. у Германіі і прэзідэнцкія выбары 2012 г. у Францыі, папулярнасць ідэалогіі дэмасацыялізму павялічылася. Таксама характэрна папулярнасць ідэй дэмакратычнага сацыялізму ў краінах Паўднёвай Амерыкі. Так, у Венесуэле прэзідэнтам з 1999 года да 2013 год з’яўляўся Уга Чавес, які, лічачы сябе паслядоўнікам праціўніка ліберальнай дэмакратыі і сацыял-дэмакратыі Льва Троцкага, выступаў за стварэння новага ладу, мешанкі дэмакратычнага сацыялізму і баліварыянізму — сацыялізму XXI стагоддзя. У БеларусіУ Беларусі існуюць дзве дзеючыя дэмасацыялістычныя партыі — Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (РППС) і Беларуская партыя аб’яднаных левых «Справядлівы свет». Першая створана 26 чэрвеня 1993 года. Яе мэтай з’яўляецца стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці. На 2013 год у партыі складалася звыш 8 000 чалавек[2]. Другая да 2009 года мела назву Беларуская партыя камуністаў. Яна аб’ядноўвае прыхільнікаў сацыялістычнай перспектывы ў развіцці грамадства. Сцвярджаючы, што рынак не здольны вырашыць узнікшыя праблемы, партыя выступае за моцную ролю дзяржавы ў грамадскім развіцці, за магутны дзяржаўны сектар[3] Крыніцы
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia