Грыўня ва Украіне была ўведзенна ў грашовы абарот у 1918 годзе, затым 2 верасня1996 г. Да гэтага з лістапада 1990 г на Украіне ў даданне савецкім рублям выкарыстоўваліся, так званыя, аднаразовыя купоны, без якіх была немагчыма купля большасці тавараў. З 10 студзеня1992 былі ўведзеныя ў зварот часавыя ўкраінскія банкноты, таксама названыя купонамі і намінаваныя ва ўкраінскіх рублях (укр.: карбованець). Афіцыйна яны зваліся карбаванцы, сустракалася назва купона-карбаванцы. У побыце — купоны, фанцікі, таксама рублі.
Грыўня дзеліцца на 100 капеек. Афіцыйнае скарачэнне — грн., як для беларускай, так і для ўкраінскай моў. Скарачэнні гр., грвн. і грв. лічацца памылкай.
Код валюты па стандарце ISO 4217UAH. Знак грыўні '₴ (U+20B4, адлюстроўваецца не ва ўсіх браўзерах) быў прыняты ў кадоўцы Unicode у 2004.