Дэніэлы (рэжысёры)
Дэніэл Кван (англ.: Daniel Kwan) (нар. 10 лютага 1988)[1] і Дэніэл Шайнерт (англ.: Daniel Scheinert) (нар. 7 чэрвеня 1987)[2], больш вядомыя як «Дэніэлы» (англ.: Daniels) – рэжысёрскі дуэт. Яны пачыналі сваю кар’еру ў якасці рэжысёраў музычных кліпаў[3], у тым ліку кліпа «Houdini» (2012) гурта Foster the People і кліпа DJ Snake і Lil Jon на сінгл «Turn Down for What» (2013), абодва з якіх прынеслі ім намінацыі на прэміі Грэмі. З таго часу яны рызыкнулі заняцца кіно, напісаўшы сцэнарыі і стаўшы рэжысёрамі абсурдысцкіх камедыйных драм «Чалавек — швейцарскі нож» (2016) і «Усё ўсюды і адразу» (2022). Апошні стаў самым касавым фільмам незалежнай прадзюсарскай кампаніі A24[4] і прынёс дуэту мноства ўзнагарод, у тым ліку прэмію «Оскар» за найлепшы фільм, найлепшую рэжысуру і найлепшы арыгінальны сцэнар[5]. Фільмаграфія
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia