Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь
Дэпартамент па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь[1] — урадавы орган Беларусі. Размяшчаецца ў Мінску на вуліцы Чычэрына, 21[2]. АглядДэпартамент утвораны ў 2006 годзе на базе Дзяржаўнага камітэта па авіяцыі Рэспублікі Беларусь. Дзейнічае на падставе Палажэння аб Дэпартаменце па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 ліпеня 2006 г. № 985[1]. Пад юрысдыкцыю дэпартамента падпадаюць уся грамадзянская авіяцыя, усе грамадзянскія аэрапорты, некалькі рамонтных баз, усе дыспетчарскія службы і лётныя навучальныя ўстановы. З 1993 года Беларусь з’яўляецца членам ІКАО. Дырэктары
Міжнародныя санкцыіДэрэктар Дэпартамента Арцём Сікорскі 21 чэрвеня 2021 года за саўдзел у прымусовай пасадцы рэйса Ryanair 4978 і наступнае затрыманне Рамана Пратасевіча і Соф’і Сапегі быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза[4]. З той жа фармулёўкай 7 ліпеня 2021 года трапіў у санкцыйны спіс Швейцарыі[5][6]. 9 жніўня 2021 года ЗША дадалі Сікорскага ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб[7][8]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia