Егіпет на Алімпійскіх гульняхЕгіпет пачаў удзельнічаць на Алімпійскіх гульнях з 1912 года. Нароўні з Іракам і Ліванам Егіпет байкатаваў Алімпіяду 1956 года ў знак пратэсту супраць уварвання з боку Ізраіля, Вялікабрытаніі і Францыі падчас Суэцкага крызісу. Тым не менш, трое наезнікаў з Егіпта прынялі ўдзел у спаборніцтвах па коннаму спорту, якія адбыліся ў Швецыі на пяць месяцаў раней афіцыйнага старту Алімпіяды (з-за ўвядзенні карантыну ў Аўстраліі, якая прымала Гульні). У 1976 годзе Егіпет падтрымаў панафрыканскі байкот супраць Новай Зеландыі, якая мела сувязі з расісцкім рэжымам ПАР. Таксама краіна байкатавала Маскоўскую Алімпіяду ў 1980 годзе. У зімовых Алімпійскіх гульнях Егіпет удзельнічаў усяго адзін раз. у 1984 годзе на Гульнях у Сараева, Егіпет прадстаўляў гарналыжнік Джаміль эль-Рыдзі. Усяго егіпецкія спартсмены заваявалі 24 медалі, галоўным чынам у спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы. Нацыянальны Алімпійскі камітэт Егіпта ўтвораны ў 1910 годзе. Медальны залікМедалі на летніх Алімпійскіх гульнях
Медалі на зімніх Алімпійскіх гульнях
Медалі паводле відаў спорту
Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia