Венгрыя ўпершыню прыняла ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях у 1896 годзе ў Афінах і з тых часоў выступала на ўсіх летніх Алімпійскіх гульнях, акрамя Гульняў у Антверпене ў 1920 годзе і Гульняў у Лос-Анджэлесе ў 1984 годзе. На зімовых Алімпійскіх гульнях венгерскія спартсмены дэбютавалі ў 1924 годзе ў Шамані і з тых часоў не прапусцілі ніводнай зімовай Алімпіяды.
За час выступлення на Алімпійскіх гульнях венгерскія спартсмены заваявалі 465 алімпійскіх медалёў: 159 залатых, 143 сярэбраных і 163 бронзавых. Практычна ўсе медалі былі заваяваны на летніх Алімпійскіх гульнях, больш за ўсё медалёў Венгрыя заваявалі ў спаборніцтвах па фехтаванні, плаванні і веславанні на байдарках і каноэ. Венгрыя з'яўляецца першай, паводле колькасці заваяваных медалёў, краінай, якія не прымалі Алімпійскія гульні.
Нацыянальны алімпійскі камітэт Венгрыі быў утвораны ў 1895 годзе і прыняты МАК у тым жа годзе.
Медальны залік
Медалі на летніх Алімпійскіх гульнях
Медалі на зімовых Алімпійскіх гульнях
Медалі паводле відаў спорту
Спасылкі
 Краіны на Алімпійскіх гульнях |
---|
Азія | |
---|
Амерыка | |
---|
Афрыка | |
---|
Еўропа | |
---|
Акіянія | |
---|
Колішнія краіны | |
---|
Іншыя прадстаўніцтвы | |
---|