Швецыя на Алімпійскіх гульнях
Швецыя ўпершыню выступіла на Алімпійскіх гульнях у 1896 годзе, і з тых часоў не прапускала ніводнай Алімпіяды, за выключэннем, летніх Алімпійскіх гульняў у Сент-Луісе. Швецыя адзін раз сама прымала летнія Алімпійскія гульні. У 1912 годзе гульні прайшлі ў Стакгольме. У 1956 годзе арганізатарам летніх Гульняў у Мельбурне, з-за карантыну, прыйшлося перанесці спаборніцтвы па конным спорце ў Стакгольм. Нацыянальны алімпійскі камітэт Швецыі быў створаны і прызнаны ў 1913 годзе. У Міжнародны Алімпійскі камітэт уваходзіў шведскі чыноўнік і спартыўны выкладчык Віктар Болк. Шведскія атлеты выйгралі агулам 475 медалёў на летніх Алімпіядах, і яшчэ 118 на зімовых. Заяўкі Швецыі на правядзенне Алімпіяды
МедалістыМедальная табліцаМедалі на летніх Алімпійскіх гульнях
Медалі на зімовых Алімпійскіх гульнях
Медалі па летніх відах спорту
Медалі па зімовых відах спорту
*Табліцы ўключаюць 6 медалёў — тры золата, два срэбра і адну бронзу — атрыманыя ў 1908 і 1920 гадах на спаборніцтвах па фігурнаму катанню. Гэтыя медалі ўключаны, і ў летні, і ў зімовы спіс медалёў. Акрамя таго, на зімовых Алімпійскіх гульнях 1952, якія праходзілі ў Осла, Нарвегія, быў прадстаўлены паказальным відам спорту хакей з мячом. Зборная Швецыі, якая прымала ўдзел у турніры, заняла першае месца. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia