Ежы Казімір Анцута
Ежы Казімір Анцута (?, Падляшша — 16 мая 1737) — рымска-каталіцкі дзеяч Рэчы Паспалітай. БіяграфіяЗ шляхецкага роду Анцутаў герба «Анцута», родны або стрыечны брат віленскага біскупа Мацея Юзафа Анцуты. Навучаўся ў Віленскай акадэміі і ў Рымскім папескім універсітэце «Сапіенца», доктар абодвух правоў. Канонік віленскі ў 1708—1724, афіцыял з 1714, прэпазіт каралеўскае капліцы святога Казіміра, рэферэндар духоўны літоўскі з 1715. У 1718 сойм з яго прапановы адлічыў са свайго складу дысідэнтаў і забараніў іх далейшае абранне ў склад сойму. У 1723 прызначаны тытулярным біскупам антыпатрыдскім і суфраганам віленскім. З 1724 плябан новагародскі і ляхавіцкі, кантар віленскі. З 1728 схаластык, з 1731 архідыякан. Пад імем біскупа Анцуты езуіт С.Сакульскі выдаў дзве кнігі супраць іншаверцаў. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia