Рэферэндар вялікі літоўскіРэферэндары вялікія літоўскія (лац.: referendarius - "той хто дае справаздачу", "рэфэры") — ураднікі ў Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Штодзённа ў каралеўскім палацы, ад раніцы пасля імшы і да абеду, а пасля абеду да вячэры выслухоўвалі скаргі прыватных асоб і паведамлялі іх змест (перакладалі) канцлеру (а той даводзіў іх да караля і вялікага князя), паведамлялі пастановы манарха на пададзеныя просьбы і скаргі. Паводле функцыі павінны былі несупынна знаходзіцца пры каралі, даваць яму парады як быць "справядлівым". У Польшчы ўрады свецкага і духоўнага рэферэндара ўведзены ў 1507 годзе. У Вялікім Княстве Літоўскім духоўны і свецкі рэферэндары вядомы адпаведна з 1539 і 1575 гадоў. У 1633 годзе духоўны рэфэрэндар атрымаў права ўдзельнічаць ў паседжаннях Сената з правам дарадчага голасу. У 1635 годзе ўраўнаваны ў правах з каронным духоўным рэферэндарам, засядаў у каралеўскім рэляцыйным судзе, дзе разглядаліся інфлянцкія і курляндскія справы. У гэты час у ВКЛ заснаваны рэфэрэндарскі суд (ажыццяўляўся духоўным рэферэндарам аднаасобна) як найвышэйшы даменіяльны суд караля. Разглядаў скаргі сялян каралеўскіх уладанняў (каралеўшчын) ВКЛ на старостаў і дзяржаўцаў. Найвышэйшай апеляцыйнай інстанцыяй для рэферэндарскага суда быў задворны асэсарскі (каралеўскі) суд. У 1540—1570-я гады ўрад рэферэндара існаваў і ў Падляшскім ваяводстве. Спіс вялікіх рэферэндараў літоўскіх (духоўных)Спіс вялікіх рэферэндараў літоўскіх (свецкіх)Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia