Мацей Юзаф Анцута
Мацей Юзаф Анцута (? — 18 студзеня 1723, Юхновец) — дзеяч каталіцкага касцёла ў Вялікім Княстве Літоўскім. Родны або стрыечны брат Ежы Казіміра Анцуты. Пробашч у Шатах, Вількаміры, Свіры, канонік інфлянцкі, смаленскі і віленскі з 1695, афіцыял віленскі. Рэферэндар духоўны літоўскі 4 снежня 1705—1717 (атрымаў пасаду дзякуючы падтрымцы Аўгуста Моцнага), тытулярны біскуп масінопальскі ў Фракіі і суфраган віленскі з 1710, кусташ віленскі з 1714, каад’ютар з 18 чэрвеня 1717. Пасля смерці ў 1722 віленскага біскупа Канстанціна Казіміра Бжастоўскага фактычна заняў яго пасаду. У 1710 падпісаў акт Сандамірскай канфедэрацыі. Збудаваў касцёлы ў Вількаміры, Салоках, пачаў будаўніцтва парафіяльнага касцёла ў Новагародку. Памёр па дарозе з Варшавы, дзе прыняў сенатарскую прысягу. Пахаваны ў віленскай кафедры. Літаратура
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia