Езекііль
![]() Езекііль (іўр.: יְחֶזְקֵאל, Yehezkel; МФА: [jəx.ezˈqel]) — трэці вялікі старазапаветны прарок, належаў да святарскага роду. Нарадзіўся ў часы валадарства Іасіі, цара іўдзейскага. Юнацкія гады правёў у Іўдзеі. У 25-гадовым узросце вывезены як палонны ў Вавілонію. Там на пятым годзе свайго палону, як падаецца ў Бібліі, быў закліканы богам на прароцкую службу, якой аддаў больш чым 22 гады свайго жыцця. Cучаснік прарока Ераміі і цяжкіх выпрабаванняў ізраільскага народа, ён пільна сачыў за жыццём палоненых суайчыннікаў у Месапатаміі. Сваімі прароцтвамі Езекііль імкнуўся аблегчыць іх лёс, засцерагаючы ад бяды палоннага жыцця і канчатковай гібелі сярод паганцаў. Ён суцяшаў суайчыннікаў надзеяй на вызваленне з палону, умацоўваў іх волю і веру ў надыход лепшых часоў. Біблейскае паданне сцвярджае, што ён быў выдадзены на смерць адным з іўдзейскіх палонных князёў, якога ён выкрываў за ідаласлужэнне і амаральнае жыццё[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia