Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі
Вячаслаў Антонавіч Чамярыцкі (нар. 22 ліпеня 1936, в. Рабкі, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі літаратуразнаўца-медыявіст, крытык, культуролаг, перакладчык, пісьменнік. Спецыяліст па старажытнай беларускай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1994). БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў у 1958 годзе беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1958—1959 гадах працаваў настаўнікам Слабадской сямігадовай школы Вілейскага раёна, у 1959 годзе карэктарам маладзечанскай абласной газеты «Чырвоны сцяг», у 1959—1962 гадах інспектарам аддзела народнай асветы Маладзечанскага раёна. Скончыў у 1965 годзе аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР[2]. З 1965 года працаваў у Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР: навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела старажытнай і новай беларускай літаратуры, галоўны навуковы супрацоўнік. Цяпер на пенсіі[2]. Сябра Саюза пісьменнікаў СССР (1983), Саюза пісьменнікаў Беларусі[2]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: пісьмовая спадчына Беларусі, старажытная беларуская літаратура XI—XVIII стагоддзяў, беларускае летапісанне, творчасць Францыска Скарыны[2]. Дэбютаваў вершамі ў 1952 годзе (навагрудская раённая газета «Новае жыццё»). З рэцэнзіямі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі, даследаваннямі па старажытнай літаратуры выступае з 1959 г. Аўтар манаграфіі «Беларускія летапісы як помнікі літаратуры: Узнікненне і літаратурная гісторыя першых зводаў» (1969), брашуры «Беларускі тытан эпохі Адраджэння» (1990), аўтар кнігі «Францыск Скарына» (з Г. Галенчанкам і В. Шматавым, на французскай мове — 1979 і на англійскай — 1980, Парыж), аўтар дакладу на IX Міжнародны з’езд славістаў «Традыцыі літаратуры старажытнай Русі ў беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд» (з А. Коршунавым, А. Лойкам, 1982), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. I, 1968), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), «Истории всемирной литературы» (т. 3, 1985; т. 4, 1987), падручніка для ВНУ «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд» (1985). Перакладае са старажытнарускай і старабеларускай моў. Прымаў удзел у выданні «Поўнага збору рускіх летапісаў» (т. 32 і 35), складальнік зборніка «Слова пра паход Ігаравы» (1986). Узнагароды і прэміі
Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia