Пропаведзь![]() Пропаведзь — прамова свяшчэннаслужыцеля (прапаведніка) у храме перад прыхаджанамі ў канцы літургіі; жанр рэлігійнай прапаганды. Змяшчае тлумачэнні палажэнняў веравучэння, каментарыі Святога пісання, рэкамендацыі для адпаведных паводзін і дзеянняў[1]. У адрозненне ад малітвы будуецца дастаткова адвольна (не па фіксаваных схеме і тэксце). Рэлігійная пропаведзь у большай ступені ўздзейнічае на эмоцыі, падсвядомасць, інстынкты (т.зв. нелагічнае перакананне)[1]. У пратэстантызме пропаведзь — цэнтральны момант богаслужэння; спевы, малітвы, сімвалічныя жэсты суправаджаюць і ўзмацняюць пропаведзь. Сучасныя пропаведзі значную ўвагу звяртаюць на міратворчую, экалагічную і сацыяльна-маральную праблематыку[1]. Пропаведзь — дыдактычны твор аратарскага тыпу; бываюць гімнічныя, панегірычныя, павучальныя, апалагетычныя і інш[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia