Ельна (возера)
Ельна — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка, за 3 км на паўночны-захад ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры». Плошча паверхні возера 0,46 км². Найбольшая глыбіня 6,1 м. Даўжыня 1,61 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4,2 км. Аб’ём вады 1,2 млн м³. Плошча вадазбору 138 км². Схілы катлавіны на ўсходзе і поўдні вышынёй 10—13 м, параслі хваёвым лесам, астатнія 2—6 м, на поўначы разараныя. Берагі пад хмызняком. Мелкаводдзе да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй дно сапрапелістае. Упадаюць 5 ручаёў, у т. л. з возера Бярэжа; на поўначы выцякае ручай у возера Струста. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м, пераважна падводнай расліннасцю. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia