Струста (возера)
Стру́ста[2] — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. У басейне ракі Друйка, за 4 км у напрамку на поўнач ад горада Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры». Плошча 13 км². Найбольшая глыбіня 23 м. Даўжыня 6,4 км. Найбольшая шырыня 4,2 км. Даўжыня берагавой лініі 27,8 км. Аб’ём вады 94,3 млн м³. Плошча вадазбору 223 км². Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на поўначы 25—30 м), абразійныя, парослыя хмызняком і лесам, часткова разараныя. Берагі нізкія, пераўвільготненыя, на поўначы зліваюцца са схіламі. Ёсць мноства заліваў і 7 астравоў (агульная плошча 2,58 км²; найбольшыя Чайчын, Шова, Бярозаўскія, Яленя). Прыбярэжная зона да глыбіні 3 м пясчаная, трапляюцца гліны; глыбакаводную зону высцілае іл, часткова сапрапель. Каля паўднёвага і ўсходняга берагоў паласа трыснягу і чароту шырынёй да 300 м. Да глыбіні 6—7 м растуць харавыя водарасці, эладэя канадская, рагаліснік, рдзесты. На захадзе ўпадае рака Акмяніца, злучана пратокамі з азёрамі Снуды, Балойса і Ельна, сцёк праз пратоку ў возера Войса. Цераз возера праходзіць турысцкі маршрут. Струстаўскі валун, размешчаны ля затокі возера, — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992 года). Паходжанне назвыПаводле Казіміра Бугі, назва возера балцкая, звязаная з латышскім strauts, літоўскім srautas «плынь».[3] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia