Плошча паверхні возера складае 1,64 км². Даўжыня 3,97 км, найбольшая шырыня — 0,61 км. Даўжыня берагавой лініі 12,1 км. Найбольшая глыбіня 25,8 м, сярэдняя 8 м. Аб'ём вады ў возеры складае 13,11 млн. м³, плошча вадазбору 13,1 км². Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню да 15 метраў, стромкія, разараныя, у ніжняй частцы парослыя хмызняком. Берагавая лінія звілістая, утварае шмат заліваў. Берагі возера зліваюцца са схіламі катлавіны і знаходзяцца пад хмызняком. Месцамі берагі абразійныя і месцамі дасягаюць вышыні 1 м. Зона мелкаводдзя вузкая.
Возера мезатрофнае з прыкметамі антрапагеннага дыстрафіравання. Зарастае слаба. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці складае ад 20 да 100 метраў. Расліннасць пашыраная да глыбіні 2 метраў. Возера слабапраточнае. У Даўблі ўпадаюць два ручаі і выцякае ручай у раку Акунёўку.
Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)