Ельская аперацыя
Ельская аперацыя — баі 37-й Ельскай партызанскай брыгады ва ўзаемадзеянні з часцямі Чырвонай Арміі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў 27—29 лістапада і 10—11 снежня 1943 года за вызваленне Ельска. ПерадумовыКамандаванне 37-й Ельскай партызанскай брыгады ўстанавіла сувязь з 12-м гвардзейскім стралковым палком 1-га Украінскага фронту ў раёне горада Оўруч, паведаміла звесткі разведкі; быў распрацаваны план сумеснага ўзяцця Ельска, гарнізон якога налічваў каля 600 чалавек. Ход аперацыіГвардзейскі стралковы полк і артдывізіён, якія былі вылучаны для ўдзелу у аперацыі, партызаны скрыта правялі да вёсак Вішанькі і Камуна. У ноч на 27 лістапада пасля артпадрыхтоўкі партызаны з поўдня, савецкія войскі з захаду і паўднёвага захаду ўварваліся ў Ельск і за некалькі гадзін авалодалі ім. Рэшткі разбітага праціўніка былі адкінуты да чыгуначнай станцыі Ельск, 3 дні гітлераўцы без поспеху контратакавалі. Вечарам 29 лістапада яны пачалі наступленне пры падтрымцы 54 танкаў і самаходных гармат. Партызаны і савецкія войскі вымушаны былі адысці. Праціўнік страціў у баях 540 салдат і афіцэраў. Пры паўторным узяцці Ельска 10—11 снежня 1943 года партызаны брыгады зноў прымалі ўдзел у баях за гарадскі пасёлак. Разам з падраздзяленнямі 415-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту яны знішчылі 3 танкі і больш за 300 салдат і афіцэраў праціўніка. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia