37-я Ельская партызанская брыгада
37-я Ельская партызанская брыгада — партызанская брыгада, створаная 1 ліпеня 1943 года на базе Ельскага атрада, арганізаванага ў лютым 1943 года, пры фарміраванні брыгады быў разбуйнены на чатыры атрады. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Ельскага, Лельчыцкага, Тураўскага, Мазырскага і іншых раёнаў. 21 лістапада, 19 снежня 1943 года, 11 студзеня 1944 года брыгада (755 партызан, чатыры атрады), паатрадна злучылася з Чырвонай Арміяй. Склад
КамандаваннеКамандзір
Камісар
Начальнік штаба
ГісторыяБаявыя аперацыі партызаны праводзілі на чыгунках, шашэйных і грунтавых дарогах. Найбольш значнымі з іх былі засадныя баі 12 жніўня, 14 лістапада 1942 года, 30 сакавіка 1943 года на дарогах Скароднае — Валаўская Рудня, Оўруч — Ельск. Некалькі баёў правялі разам з украінскімі партызанскімі атрадамі злучэння С. А. Каўпака, у тым ліку бой у снежні 1942 года каля вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна. У верасні 1943 года партызаны ўдзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Багуцічы — Ельск. Разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі за вызваленне гарадскога пасёлка Ельск (Ельская аперацыя). ПамяцьУ 1970 годзе ў вёсцы Зашыр’е Ельскага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia