Ельскі сельсавет
Е́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Млынок. Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ельск. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Каралінскім раёне БССР, які 5 лютага 1931 года перайменаваны ў Ельскі раён. З 21 чэрвеня 1935 года ў Ельскім раёне Мазырскай акругі. 15 ліпеня 1935 года Ельск атрымаў статус мястэчка. З 20 лютага 1938 года ў Ельскім раёне Палескай вобласці. 27 верасня 1938 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Ельскага пассавета. 16 ліпеня 1954 года Санюкоўскі сельсавет перайменаваны ў Ельскі, цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак Ельск[1]. 30 ліпеня 1970 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Ельскага пассавета перададзены пасёлак Дабрынскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Ельскага сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 15 жніўня 1974 года цэнтрам сельсавета ўстаноўлена вёска Млынок[4]. 25 лютага 1977 года сельсавет быў перайменаваны ў Млыноцкі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia