Млыноцкі сельсавет
Млыно́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Млынок. Гісторыя25 лютага 1977 года Ельскі сельсавет быў перайменаваны ў Млыноцкі. 26 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Ельскага гарсавета перададзены пасёлак Палеск[1]. 17 лістапада 2005 года скасавана вёска Палаўкоўскі Млынок[2]. 26 верасня 2006 года населеныя пункты Дабрынскі, Дабрынь, Данілаўка былі перададзеныя ў склад Розалюксембургскага сельсавета[3]. 27 снежня 2022 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Дабрынскага сельсавета[4]. СкладНа момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 8 населеных пунктаў: аграгарадок Млынок, вёскі Бабруйкі, Княжабор’е, Мазуры, Палаўкі, Санюкі, Ульянаўка і пасёлак Палеск. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 702 чалавекі[5], з іх 90,3 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 3,0 % — украінцы, 1,6 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года — 603 чалавекі[7]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia