Епіскап Петрас са святым Апосталам Пятром
Епіскап Петрас са святым Апосталам Пятром – нубійская фрэска, якая датуецца апошняй чвэрцю X стагоддзя[1], выкананая тэмперай па глейкай тынкоўцы ў тэхніцы al secco. Аўтар невядомы. На фрэсцы намаляваны Петрас, епіскап Фараса ў 974–997 гадах[2]. Археалагічны кантэкстПраца была знойдзена ў саборы Фараса на тэрыторыі старажытнай Нубіі (сучасны Судан), з 1964 года знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага музея ў Варшаве. Пасля правядзення рэстаўрацыйных работ была выстаўлена ў VI зале Галерэі Фарас імя прафесара Казімежа Міхалоўскага[2]. Фрэска з'яўляецца часткай большай кампазіцыі, на якой прысутнічаюць таксама макурыйскі кароль Георгій II і Святая Марыя і немаўлём, была напісана на заходняй сцяне капліцы, якая знаходзіцца ў паўднёвым нефе сабора. Партрэт епіскапа размяшчаўся справа ад партрэта караля. Выява двух вярхоўных іерархаў разам са святымі заступнікамі паказвала на звышнатуральнае паходжанне ўлады вяльможаў і сімвалізавала адзінства духоўнай і свецкай улады[3]. Фрэска была створана пры жыцці епіскапа Петраса, на што паказвае грэчаскі надпіс з пажаданнямі многіх гадоў [жыцця]. Карціна з'яўляецца адной з самых прыгожых выяваў нубійскіх вяльможаў ў саборы ў Фарасе[2] і адным з шасці партрэтаў епіскапаў Фараса, якія лепш за ўсё захаваліся[4]. АпісаннеЦемнаскуры епіскап намаляваны ў прызначанай для здзяйснення літургіі вопратцы, элементам якой была вузкая, белая сурвэтка (encheiron), наматаная вакол паказальнага пальца правай рукі. Ён паказвае ёю на Евангелле, якое трымае ў левай руцэ[2]. Петрас апрануты ў доўгі, белы адзежу стыхар з зялёнымі вертыкальнымі палоскамі. Яго жоўтая фелонь у форме падоўжанага эліпса, ўпрыгожана ўзорам у выглядзе чырвонай сеткі і каштоўнымі камянямі, ушытымі ў тканіну. Краі арната аздобленыя стужкай з зялёнымі і чырвонымі каштоўнымі камянямі. Епітрахіль ўпрыгожана чырвонымі прастакутнікамі і жоўтымі коламі з зялёным контурам[5]. Белы aмафор, які сімвалізуе годнасць епіскапа, ўпрыгожаны малюнкам з паслядоўных колаў і прастакутнікаў[6]. Галава іерарха абгорнута цюрбанам, характэрным для копцкай царквы, што можа сведчыць аб тым, што Петрас быў монафізітам[7]. За спіной епіскапа стаіць святы апостал Пётр у кароне, якая з'яўляецца сімвалам пакутніцтва. Абедзве рукі святога пакладзены на плечы епіскапа[2]. Гэтая пастава, распаўсюджаная ў нубійскім жывапісе той эпохі, азначае абарону і заступніцтва[8] і паказвае на звышнатуральную прыроду духоўнай улады епіскапа[2]. Вакол галавы святога Пятра знаходзіцца напісаны чорнай фарбай грэчаскі надпіс наступнага зместу: Святы апостал Пётр пакутнік крыжа абба Петрас епіскап і мітрапаліт Пахораса [хай жыве] шмат гадоў[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia