Ерусалімскія алеі
Ерусалімскія алеі (польск.: Aleje Jerozolimskie) — адна з галоўных вуліц Варшавы, якая перасякае горад з усходу (Мост Панятоўскага) на захад (кірунак Прушкава). ХарактарыстыкаВуліца пачынаецца ад маста князя Юзэфа Панятоўскага, перасякае Новы Свят (ронда генерала Шарля дэ Голя), потым Маршалкоўскую (ронда Дмоўскага), праспект Яна Паўла ІІ і вул. Жаляза мінуўшы плошчу Завішы, паварочвае на паўднёвы захад і даходзіць да мяжы з Варшавай. Ад ронды Сібірскіх сасланых да вуліцы Лапушанскай. Вуліца з’яўляецца часткай Варшаўскай кальцавой дарогі і нацыянальнай дарогі 7 і еўрапейскай трасы E77. Па Еразалімскіх алеях пралягаюць дарогі:
Вуліца цягнецца да Прушкава, дзе на скрыжаванні з вуліцамі Баляслава Пруса і Багатэраў Варшавы (ваяводская дарога 718) пераходзіць у праспект Войска Польскага. ГісторыяНазва вуліцы паходзіць ад існавалага ў XVIII стагоддзі габрэйскага паселішча Нова Ерусаліму, на захад ад сённяшняй плошча Завішы, заснаванае ў 1774 г. у юрыдыкі Божыдар-Каленчын Аўгустам Сулкоўскім. У той час яна называлася Ерусалімскай дарогай, а затым Еразалімскай вуліцай. Пазней з’явілася назва Ерусалімская алея (у адзіночным ліку), якая пазней была заменена сучаснай назвай у множным ліку — Ерусалімскія алеі. Канчаткова пракладка вуліцы адбылася ў 1823—1824 гадах. Алеі праразалі увесь горад ад Іерусалімскай брамы да берага Віслы. Артэрыя шырынёй 40 метраў была засаджана чатырма радамі таполяў. У 1845 годзе на скрыжаванні з вуліцай Маршалкоўскай быў пабудаваны Венскі вакзал па праекце Генрыка Марконі. Уздоўж вуліцы пачалі ўзводзіць камяніцы ў стылі эклектыкі, мадэрну і мадэрнізму. У 1902 г. каля скрыжавання з вул. Жалязна, быў пабудаваны Каліскі вакзал па праекце Юзэфа Гуса. У 1908 г. па вуліцы ўпершыню ездзілі электрычныя трамваі. У 1904—1913 гадах быў пабудаваны Мікалаеўскі мост (цяпер мост Панятоўскага). У 1921—1932 гадах пад вуліцай пабудаваны міжгарадскі чыгуначны тунэль.
Падчас нямецкай акупацыі праспекты атрымалі назву Банхофштрасэ (1941—1943), затым зменены на Райхштрассе (1943 г. — 1945) і Остландштрасэ (1943−1945). Падчас Варшаўскага паўстання вуліца была месцам жорсткіх баёў. Каля вул. Брацкай была пабудавана барыкада, якая забяспечвала адзіную пешаходную сувязь паміж паўночнай і паўднёвай часткамі горада. Пасля паўстання быў узарваны Галоўны вакзал і спалена большасць камяніц паміж вуліцамі Новы Свят і Маршалкоўскай. 19 студзеня 1945 г. у Ерусалімскіх Алеях адбыўся парад Войска Польскага, які прымалі Баляслаў Берут і Эдвард Асобка-Мараўскі. З 27 лістапада 1946 г. па 22 чэрвеня 1949 г. участак Ерусалімскіх алей ад вул. Маршалкоўскай да Новага Свята разам з фрагментам, які ахоплівае вуліцу 3 Мая названы у гонар Генерал Уладзіслава Сікорскага. У студзені 1948 г. на скрыжаванні з вул. Новы Свят, усталяваны першы пасляваенны святлафор. У 1958 годзе была пашырана праезная частка паміж вуліцамі Новы Свят і Маршалкоўска. У 1955 годзе на поўночным боку вуліцы адкрыты палац культуры і навукі, а праз 20 год цэнтральны чыгуначны вакзал. З 1990-х гадоў з абодвух бакоў вуліцы выбудоўваюцца хмарачосы. ЗабудоваЗноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia