Еўжэніу Дога
Еўжэніу Дога (таксама: Яўген Дзмітрыевіч Дога; рум.: Eugen Doga; 1 сакавіка 1937, Мокра[d], Малдаўская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка[d][3] — 3 чэрвеня 2025[1], Кішынёў[1]) — савецкі, малдаўскі і расійскі кампазітар, педагог і грамадскі дзеяч. Народны артыст Малдовы (1982), народны артыст СССР (1987). БіяграфіяНарадзіўся 1 сакавіка 1937 года ў с. Мокра Рыбацкага раёна. Скончыў Кішынёўскую кансерваторыю па класах віяланчэлі (1960) і кампазіцыі (1965). У 1957—62 артыст аркестра Малдаўскага радыё і тэлебачання. У 1963—67 выкладаў у Кішынёўскім музычным вучылішчы. Акрамя кампазітарскай творчасці займаўся канцэртнай і грамадскай дзейнасцю. 22 кастрычніка 1998 года атрымаў грамадзянства Расійскай Федэрацыі. Жыў з сям’ёй у Маскве ў раёне Крылацкае і Кішынёве. Памёр 3 чэрвеня 2025 года[4]. ТворчасцьЯго творчасць, пераважна песенная, цесна звязана з малдаўскім музычным фальклорам. Сярод твораў: балет «Лучафэрул» (1983); кантаты, сімфоніі, уверцюры, струнныя квартэты, 9 хароў на вершы Я. Гукава, рамансы, песні, музыка да спектакляў драматычнага тэатра, тэле- і кінафільмаў (больш за 100), у т.л. «Паўтары» (1972), «Табар адыходзіць у неба» (1976), «Мой ласкавы і пяшчотны звер» (1978). «Марыя, Мірабеля» (1982). Прэміі і ўзнагароды
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia