Жадунь (левы прыток Беседзі)
Жаду́нь, Жадунька, Жадунка[1] — рака ў Клятнянскім раёне Бранскай вобласці Расіі і Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Беседзь (басейн ракі Сож). НазваНазва Жадунь балцкага паходжання. У ёй вылучаецца балцкі гідранімічны корань žod- / žad-. Той жа корань у рачных і азёрных назвах (збольшага на Верхнім Падняпроўі) *Жодзінка, Жадунь, Жодуч, Жодзень, *Няжода, Пражода, а таксама ў двухасноўных гідронімах Валажода і Лебяжода (Лібажода)[2]. Балцкія гідранімічныя аналагі — літоўскія рачныя назвы Žadalis, Žadikė, Žad-upys. Корань Žad- звязаны з моўным гняздом, у якім літоўскае žadas «мова, маўленне; прытомнасць», žodis «слова», žasti «прамаўляць; разгаворваць»[3]. Значэнне мусіла прасунуцца ад «мовіць» да «цячы», так жа сама як стараіндыйскае nadī «рака, водная плынь» пайшло ад *nad- «гучаць, шумець, раўсці, цурчэць»[4]. Пашыральнікі -un-, -ūn- у літоўскіх гідронімах тыпу Ežerūnà, Vil̃kunis[5]. Ніжэй па цячэнні ракі Беседзь, у якую ўцякае Жадунь, ля Касцюковічаў уцякае яшчэ адна Жадунь. Іх назвы ніяк не дыферэнцыяваныя. Тыпалагічна блізкую сітуацыю можна ўгледзець і ў сярэднім цячэнні Дзвіны, у якую справа і злева, адносна недалёка адна ад адной уцякаюць рэкі Обаль і Абалянка (< Обаль), абедзве назвы ад балцкага *Abalis «Рака (цякучая, плыткая)». Адносна недалёка ад гэтых дзвюх Жадуняў за расійскай мяжой таксама рэчкі Пражода[6] і Няжодка[7], у назвах якіх той жа корань žod- / žad-. Гэта дробныя рэчкі, на вытоках буйнейшых рэк, адпаведна, Вароніцы (цячэ ў Іпуць) і Устрома (цячэ ў Дняпро). Назву Пражода тыпалагічна можна зблізіць з літоўскім pratekti «пачаць цячы, памалу сачыцца», protekom «бегма (бяжаць)», назву Няжодка (< *Няжода) — з назвамі тыпу Нецеч, Нёўда, Ненач. Калі значэнне назвы Жадунь можна перадаць як «Цякучая (рака)», дык назвамі Пражода і *Няжода пазначаліся, наадварот, рэчкі слабацечныя. ГідраграфіяДаўжыня ракі 23 км, з іх 12 км у Хоцімскім раёне. Плошча вадазбору 148 км². Выток ракі знаходзіцца на тэрыторыі Бранскай вобласці, у напрамку на паўночны захад ад вёскі Семірычы. Упадае ў Беседзь каля паўднёвай ускраіны гарадскога пасёлка Хоцімск. Прытокі — Уюнка (правы) і ручай Варвараўка (левы)[1]. Каля Хоцімска на рацэ плаціна і сажалка. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia