Обаль (рака)
О́баль — рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім раёнах Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Дзвіны. ГідраграфіяДаўжыня ракі 148 км. Плошча вадазбору 2690 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 19,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 55 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 м/км. Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 300—600 м (найбольшая 2,5 км паміж вёскамі Малое Цешава і Канавалава Гарадоцкага раёна); у вярхоўі невыразная. Пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае; шырыня яе да ўпадзення ракі Свіна 400—800 м, ніжэй — 100—200 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 8—20 м у верхнім цячэнні, 20—40 м у сярэднім, 25—30 м у ніжнім. У басейне ракі азёры: Езярышча, Нямельчык, Сцернік, Красянец, Кім, Апукава, Обаль, Белае, Бярнова, Чорнае, Вялікая Восмата, Верына, Церабаўля, Чарнова, Чарноўка, Жодзень, Расалай, Свіно, Званае, Астравіта, Ужо, Сцернік, Заляшно́, Мошня, Жужнева, Летняе, Капенец, Красамай, Канаплянка, Ценіца, Еськіна, Жужаліца, Вокнішча і іншыя. Асноўныя прытокіСправа: Свіна, Ценіца, Глыбачка, Рэчыца, Марынец, Дзіваць[1]. Злева: Чарнуйка, Чарнаўка, Конскі, Чарняўка, Выдрыца, Усыса, Будавесць, Круцік. На рацэГарадскія пасёлкі: Обаль. Вёскі: Ламаносава, Жалудова (былая), Канавалава, Вясніцкія, Пралетарск, Іванаўка, Ставіца, Казьяны, Обаль, Грудзінава і інш. Вадасховішчы: Ключагорскае. ГЭС: Ключагорская (закінутая). На левым беразе ракі за 1 км ад вёскі Кісялі (Гарадоцкі раён) на вяршыні ўзгорка (мясцовая назва Прыстань) археалагічны помнік (гарадзішча) VIII—X стагоддзяў[2]. — Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia