Жазэф Жак Сезар Жофр
Жазэ́ф Жак Сеза́р Жофр (фр.: Joseph Jacques Césaire Joffre; 12 студзеня 1852, Рывесальт Дэпартамента Усходнія Пірэнеі, Францыя — 3 студзеня 1931, Парыж) — французскі ваенны дзеяч, маршал Францыі з 1916, член Французскай акадэміі (1918). БіяграфіяУдзельнік франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў і каланіяльных войнаў у Індакітаі і Афрыцы. З 1910 года — член, а з 1911 года — віцэ-старшыня Вышэйшага ваеннага савета і начальнік Генштаба. У 1911—1914 гадах — начальнік Генеральнага штаба, падчас Першай сусветнай вайны — галоўнакамандуючы, атрымаў перамогу на Марне. У 1914—1916 гадах — галоўнакамандуючы французскай арміяй. Са снежня 1916 года — ваенны саветнік урада. У 1917—1918 гадах — кіраўнік французскай ваеннай місіі ў ЗША, а затым у Японіі. Памёр 3 студзеня 1931 года ў Парыжы. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia