Жак Макдональд
Эцьен-Жак-Жазеф-Аляксандр Макдональд (фр.: Étienne-Jacques-Joseph-Alexandre Macdonald; 17 лістапада 1765 — 25 верасня 1840) — герцаг Тарэнцкі, маршал Імперыі і пэр Францыі. БіяграфіяПаходзіў з шатландскай сям’і якабітаў, якая перасялілася ў Францыю пасля Славутай рэвалюцыі. Вызначыўся ў бітве пры Жамапэ (6 лістапада 1792); у 1798 годзе камандаваў французскімі войскамі ў Рыме і Царкоўнай вобласці; у 1799 годзе, прайграўшы бітву на рацэ Трэбіі (гл. Італьянскі паход Суворава), быў адкліканы ў Парыж. У 1800 і 1801 гадах Макдональд начальнічаў у Швейцарыі і Граўбюндэне, адкуль выцесніў аўстрыйцаў. На працягу некалькіх гадоў ён знаходзіўся пад апалай Напалеона з прычыны стараннасці, з якой абараняў свайго былога паплечніка, генерала Маро. Толькі ў 1809 годзе ён быў зноў прызваны на службу ў Італію, дзе камандаваў корпусам. За бітву пры Ваграме атрымаў званне маршала. У войнах 1810, 1811 (у Іспаніі), 1812—1814 гадоў ён таксама прымаў значны ўдзел. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia