Шампань — Ардэны
Шампань — Ардэны (фр.: Champagne-Ardenne) — рэгіён на паўночным усходзе Францыі. Галоўны горад Шалон-ан-Шампань. Насельніцтва 1,342 млн чалавек (18-е месца сярод рэгіёнаў). ГеаграфіяПлошча тэрыторыі 25 606 км2. Рэгіён уключае дэпартаменты Аб, Ардэны, Марна Верхняя і Марна. Буйнейшы горад — Рэймс. Большая частка тэрыторыі — хвалістая раўніна. На паўночным усходзе — адгор'і Ардэнаў, на захадзе — куэста Іль-дэ-Франс. Галоўная рака Сена з прытокам Марна злучаны каналамі з рэкамі басейна Рэйна і Соны. Гаспадарка індустрыяльна-аграрнага тыпу. Развіваецца машынабудаванне і металаапрацоўка, лёгкая, харчовая прамысловасць (у т.л. вытворчасць шампанскіх він). Вырошчваюць пераважна збожжавыя (пшаніца, ячмень, кукуруза) культуры. Вінаградарства вядзецца (на схілах куэсты Іль-дэ-Франс). Развітая жывёлагадоўля. ГісторыяУ пісьмовых крыніцах тэрмін «Шампань» упершыню сустракаецца як назва графства, створанага ў 2-й пал. IX—X ст. пасля аб'яднання графстваў Труа і Мо. Буйнымі гарадамі Шампані былі Труа (адміністрацыйны цэнтр) і Рэймс (месца каранацыі французскіх каралёў). У правінцыі развіваліся авечкагадоўля, з XIV ст. — вінаробства (у канцы XVII ст. тут упершыню арганізавана вытворчассць пеністых він). Вялікую ролю ў заходнееўрапейскім гандлі XII—XIII ст. адыгрывалі кірмашы, якія перамяшчаліся з аднаго горада ў другі (Ланьі, Бар-сюр-Об, Правен, Труа) і дзейнічалі ў Шампані амаль круглы год. У 1284 (канчаткова ў 1361) Шампань далучана да каралеўскага дамена. У час Стагадовай вайны (1337—1453) — месца галоўных ваенных дзеянняў, што падарвала эканамічнае значэнне яе кірмашоў. У 1358 на частку тэрыторыі Шампані пашырылася сялянскае паўстанне Жакерыя. Пасля падзелу ў 1790 тэрыторыі Францыі на дэпартаменты правінцыя Шампань скасавана. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia