Жанна Зіскіндаўна Вітэнзон
Жанна Зіскіндаўна Вітэнзон (род. 26 красавіка 1929, Віцебск) — савецкі сцэнарыст мультыплікацыі, празаік, аўтар кніг для дзяцей. Адна з найбольш пладавітых аўтараў мультыплікацыйнага кіно 1960—1980-х гадоў. БацькіБацька — Зіскінд (Аляксандр) Айзікавіч Вітэнзон, кінадраматург, напісаў сцэнарыі да поўнаметражных мастацкіх фільмаў («Назола », «Палеская легенда», «Галоўны сведка», «Сібіракі »). Маці — Гіта Файвішаўна Сапгір, матэматык, родам з багатай яўрэйскай сям’і віцебскіх фабрыкантаў. БіяграфіяУ 1947—1952 гадах — навучалася на філалагічным факультэце МДУ[1]. У 1952—1954 гадах — працавала ў Бранскім інстытуце ўдасканалення настаўнікаў[1]. Аўтар сцэнарыяў мультыплікацыйных фільмаў, пастаўленых на кінастудыях «Саюзмультфільм», «Кіеўнавучфільм», «Беларусьфільм», «Узбекфільм», «Мульттэлефільм» (ТА «Экран»). Супрацоўнічала з рэжысёрамі Р. А. Качанавым , В. П. Хадатаевай , Л. В. Арыставым , С. Л. Арыстакесавай , В. Я. Бардзілоўскім , М. Г. Навагрудскай і іншымі. Аўтар дзіцячых кніг. Жанна Вітэнзон здымалася ў дакументальным серыяле «Фабрыка цудаў »(фільм 2 «Аўтар сцэнарыя»)[1]. Сям’яСястра — Барысава Наталля Зіскіндаўна, 1940 года нараджэння. Пражывае ў горадзе Масква. Стрыечны брат — Генрых Веньямінавіч Сапгір, паэт, сцэнарыст і перакладчык[1]. Стрыечны брат — Вітэнзон Генадзь Якаўлевіч. Стрыечная сястра — Вітэнзон-Самусевіч Тамара Якаўлеўна, 1931 года нараджэння. Пражывае ў горадзе Санкт-Пецярбург. Бібліяграфія
Фільмаграфія
Прызы і іншыя ўзнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia