Жанна Уладзіміраўна Бічэўская
Жанна Уладзіміраўна Бічэўская (руск.: Бичевская Жанна Владимировна; нар.14 чэрвеня 1944, Масква) — народная артыстка Расіі. БіяграфіяУ 1966—1971 вучылася ў дзяржаўнам вучылішчы цыркавога і эстраднага мастацтва. Падчас вучобы пачала збіраць і запісваць рускія народныя песні. Адначасова працавала выкладчыкам по класу гітары ў Загорскай вячэрней музычнай школе, затым — салісткай-вакалісткай у эстрадным аркестры. З 1971 па 1973 год — салістка вакальна-інструментальнага ансамбля «Добры молодцы», з 1973 года працавала ў Москанцэрце. У 1970-е гады ў рэпертуар спявачкі ўвайшлі старажытныя рускія народныя песні, якія выконваліся на бардаўскі лад: працоўныя і абрадавыя песні вёскі, песні-жарты, песні-плачы, гарадская песня, балада. Дзякуючы таленавітаму і арыгінальнаму выкананню (яна выкарыстоўвае лепшыя дасягненні стыляў «фолк» і «кантры») Бічэўская пачала імкліва набываць папулярнасць. У 1973 годзе становіцца Лаўрэатам Усерасійскага конкурсу артыстаў эстрады. З гастролямі наведала Фінляндыю, Венгрыю, Румынію. Чэхаславакію, Югаславію, мноства гарадоў СССР. Пласцінкі з запісамі народных песень разыходзіліся мільённымі тыражамі больш за ў 40 краінах свету. Жанна Бічэўская — адзіная ў свеце выканаўца такога кірунку (сама яна яго заве «рускі кантры-фолк»), якая 8 раз запар з аншлагам збірала престижную ў Заходняй Еўропе парыжскую залу «Алімпія». На Міжнародным конкурсе артыстаў эстрады ў Познані (Польшча) у 1980 годзе апроч звання лаўрэата Жанна Бічэўская атрымала званне «Міс творчая індывідуальнасць». У 1989 годзе на Міжнародным конкурсе ў Сан-Рэма (Італія) за выбітнае ўкладанне ў сусветнае выканальніцкае мастацтва ёй быў прысвоены тытул «Залатая гітара», якога да яе з жанчын-гітарыстак удастоілася толькі вядомая выканаўца ў стыле «кантры», амерыканка Джоан Баэз. Рэпертуар спявачкі налічвае некалькі сотняў твораў — песні духоўнага і грамадзянскага зместу, рускія народныя песні, а таксама песні на вершы паэтаў «срэбнага стагоддзя». У 1990-е гады на змену фальклору ў творчасць Жанны Бічэўскай прыйшлі белагвардзейскія (альбомы «Любо, братцы, любо…», «Русская Голгофа»), а затым духоўныя спевы — песні іераманаха Рамана і песні, напісаныя яе мужам, паэтам і кампазітарам Генадзем Панамаровым («Имени Твоему, Господи», «Песни иеромонаха Романа», «Осень музыканта»). У канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў выдала некалькі альбомаў песень вядомых бардаў (А. Макарэвіча, А. Вярцінскага, Б. Акуджавы і інш.), а таксама шэраг альбомаў патрыятычнай тэматыкі («Мы — русские», «Царь Николай» і інш.). Жыве і працуе ў Маскве. Дыскаграфія
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia