Жанна Уладзіміраўна Стаціўка
Жанна Уладзіміраўна Стаціўка (нар. 1 красавіка 1968, в. Макарава, Камянецкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі педагог, палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII скліканняў. БіяграфіяСкончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна, настаўнік пачатковых класаў; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне персаналам». Працавала кантралёрам-касірам харчовых тавараў у Брэсцкім гархарчгандлі; старшынёй прафсаюзнага камітэта навучэнцаў, выхавальнікам, выкладчыкам, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ў Брэсцкім дзяржаўным прафесійна-тэхнічным каледжы сферы абслугоўвання; дырэктарам тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна г. Брэста; намеснікам старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Брэсцкага аблвыканкама — начальнікам упраўлення занятасці насельніцтва. З’яўлялася дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў. Старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі «Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці». З 2016 года - дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУдастоена звання «Чалавек года — 2012». Сям’яЗамужам, мае сына. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia