Жасцёр слабіцельны
Жасцё́р слабіцельны[1], Жасцер паслабляльны[2], Крушына звычайная[3] (Rhámnus cathártica) — від кустоў роду Крушына (Frangula) сямейства Крушынавыя (Rhamnaceae). НазваЖасцёр слабіцельны, жыстор, жысцёр, жысцёрына[4], крушына[5][6][7], жыстар, жысцяр, жысцярына, засцір, крушына слабячая[8][9][10][11]. Батанічнае апісанне
Жасцёр слабіцельны — моцна разгалінаваны куст ці дрэва прыкладна да 8 м вышыні[12], з адтапыранымі галінамі. Кара маладых парасткаў серабрыста-шэрага колеру, пазней становіцца бура-чорнай. Расліну лёгка адрозніць па прамых калючках, у якія ператвараюцца вярхушкі галін[12]. Супраціўнае лісце з хвосцікамі, яйкападобнае або эліптычнае, злёгку завостранае, глянцавітае, з трыма парамі дугападобных бакавых жылак, па краі гародчата-пільчатае[12]. У пазухах лісця размяшчаюцца сабраныя пучкамі па 10-15 у парасоны чатырохчленныя непрыкметныя зелянява-жоўтыя кветкі[12]. Цвіце з мая па чэрвень. Формула кветкі:
З кветак развіваюцца круглявыя плады — ценакарпныя касцянкі — памерам з гарошыну, спачатку зялёныя, потым чорныя. Костачкі выпуклыя са спіннога боку і са слабай гранню з брушной. У адрозненне ад іх костачкі атрутных пладоў блізкароднаснага віду крушыны ломкай (Frangula alnus) плоскавыпуклыя, з храшчавым падвойным «клювікам»[14]. Мякаць плода руда-зялёная, саладкавата-горкая[12]. Распаўсюджанне і асяроддзе пражыванняЖасцёр слабіцельны — расліна не вельмі распаўсюджаная, яна расце як на сонечных сухіх месцах, так і на вільготных глебах ў забалочаных лясах. Сустракаецца па канавах і ля агароджаў, у зарасніках кустоў, на могілках, па лясных узлесках і на балотах[12]. Хімічны складВа ўсіх частках расліны (у кары, лісці, пупышках і пладах) крушыны ўтрымліваюцца антрагліказіды, якія абумоўліваюць асноўнае фармакалагічнае дзеянне прэпаратаў з расліны. Асноўнымі антрагліказідамі з’яўляюцца біязіды: глюкафрангулін А (6α-L-рамноза-8β-D-глюказід франгула-эмадзіну), глюкафрангулін У (6α-D-апіяфураназіл-8β-D-глюказід франгула-эмадзіну); маназіды франгулін А і франгулін В. ПрымяненнеЛекавая, меданосная, таніданосная, фарбавальная расліна. У кары і лісці ўтрымліваюцца таніды (да 6 %), прыдатныя для дублення шкур. Недаспелыя плады жасцёру даюць жоўтую фарбу, саспелыя — смарагдава-зялёную, пераспелыя — пурпурна-чырвоную, свежая кара — ярка-жоўтую, сухая кара — карычневую, чырвоную і чорную. Меданос. Дае пчолам падтрымліваючы ўзятак пасля галоўных вясновых меданосаў. На вільготных месцах пад полагам лесу нектараноснасць павялічваецца. Мёд жоўты, вадкі, не зацукрываецца[15]. Медадайнасць — да 25 кг/га. Насенне жасцёру ўтрымлівае 8-12 % тлустага алею, які прыдатны для вытворчасці лакаў і фарбаў. Выкарыстоўваецца таксама для атрымання драўніны. Драўніна жасцёру цвёрдая, жаўтлявая з чырванаватымі прожылкамі, добра паліруецца, яе можна выкарыстоўваць для дробных вырабаў, дэкаратыўнай фанеры, асабліва цэняцца наплывы. Жасцёр слабіцельны — дэкаратыўная расліна, цягавітая, хутка размнажаецца, але не рэкамендуецца разводзіць яе зблізку сельскагаспадарчых палёў, паколькі яна з’яўляецца прамежкавым гаспадаром іржаўнага грыбу. Медыцынскае прымяненнеУ якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць сабраныя позняй восенню спелыя і высушаныя плады жасцёра слабіцельнага (лац.: Fructus Rhamni catharticae)[12][14]. Склад рэчываў, якія вызначаюць слабільнае дзеянне, блізкі да рэчываў з кары крушыны ломкай (Frangula alnus). Антрагліказід (антронавы гліказід) — франгуляразід і яго вытворныя глюкафрангулін, эмадзін і франгулін вызначаюць фізіялагічнае дзеянне крушыны. Першасны антрагліказід франгуляразід валодае ванітавым дзеяннем, а акісленыя формы — слабільным. У народнай медыцыне плады жасцёра выкарыстоўваюць як слабільны[12] і ірвотны сродак, супраць вадзянкі, падагры, пры хранічных хваробах скуры; настоем пладоў на спірце шаруюцца пры рэўматызме. Галіны выкарыстоўваюць пры язве і катарах страўніка, а кару — пры паніжанай кіслотнасці. У гамеапатыі выкарыстоўваюць эсэнцыю са свежых пладоў. У ветэрынарыі плады і кару выкарыстоўваюць таксама ў якасці слабільнага сродку. Лісце крушыны ўтрымлівае вялікую колькасць вітаміна С (да 800 мг%) і можа стаць сыравінай для атрымання канцэнтрату. Збор, перапрацоўка і захоўваннеПлады жасцёру збіраюць у перыяд паспявання, зрываючы іх рукамі[12]. Складаюць у вёдры або кошыкі. Сушаць у печах або сушылках пры тэмпературы 50-60, рассцілаючы тонкім пластом на рэшатах або лістах[12]. Сухія плады пакуюць ў мяшкі па 25-50 кг[12]. Захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях. Тэрмін захоўвання чатыры гады. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia