Жаўтазель
Жаўстазель[1][2] (Genísta) — род кветкавых раслін сямейства бабовыя (Fabaceae). Батанічнае апісанне![]() Нізкарослыя, цярністыя або некалючыя хмызнякі, паўхмызнякі і ліяны. Лісце суцэльнае, простае ці трайчастае, з пухам або голае. Кветкі жоўтыя, радзей бялёсыя, сабраныя ў гронкападобныя суквецці. Распаўсюджанне і экалогіяПрадстаўнікі роду растуць па ўсім Міжземнамор’і, у Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Блізкім Усходзе. Аддаюць перавагу сухім супясчаным і камяністым вапнавым глебам. Не трываюць пераўвільгатнення і моцных маразоў. Вельмі святлалюбныя і засухаўстойлівыя. Размнажаюцца насеннем, горш — зялёнымі тронкамі. Гаспадарчае значэннеНекаторыя віды выкарыстоўваюцца як дэкаратыўныя расліны. Ужываецца як глебазамацавальная расліна. Ідзе на корм авечкам і козам, каровы ядуць толькі падчас голаду. З жаўтазелю фарбавальнага (Genista tinctoria)[3] здабываецца жоўтая фарба. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia