Жаўтазель германскі
Жаўтазе́ль германскі[1], Колкая трава[2] (Genista germanica) — кветкавая расліна роду Жаўтазель (Genista) сямейства Бабовыя (Fabaceae). Батанічнае апісанне
Невялікі куст вышынёй 0,2—0,5 м з шматлікімі неаднолькавай даўжыні ўзыходнымі сцёбламі. Парасткі валасістыя, з простымі або разгалінаванымі калючкамі. Лісце простае, эліпсоіднае, на кароткіх чаранках або амаль сядзячае, зверху некалькі бліскучае і злёгку сеткаватае. Кветкі жоўтыя, сабраны па 8—20 на канцах галінак у кароткія гронкі. Чашачка і лодачка апушаныя. Плод — невялікі цвёрда-валасісты авальна-прадаўгаваты, на верхавінцы амаль абсечаны боб. АрэалПоўдзень Скандынавіі, Сярэдняя Еўропа, поўдзень Атлантычнай Еўропы, цэнтральныя і заходнія раёны Усходняй Еўропы, поўнач Міжземнамор’я. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ў ізаляваных лакалітэтах і астраўных месцах росту на паўночнай мяжы арэала. ЭкалогіяЦвіце ў маі—чэрвені. Плады паспяваюць у чэрвені—ліпені. Размнажаецца насеннем. ВыкарыстаннеДэкаратыўная і меданосная расліна. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia