Жаўтазель фарбавальны
Жаўтазе́ль фарбавальны[1] (Genista tinctoria) — від кветкавых раслін з роду Жаўтазель (Genista) сямейства Бабовыя (Fabaceae). НазваЖаўтазель фарбавальны, жаўтазель, жаўцідла, жаўціха, жоўцічнік, хварбідла[2], заяччы гарох[3], жаўсцень, прытуліца[4], дрок, жаўціла, жаўцічнік, жаўцюха, жоўтае зелле, зелянуха, ніцлаза, прытуліца, сачавіца [5], чысцік[6], лянок[3]. Батанічнае апісанне![]() Лістападны куст вышынёй да 1,5 м з моцным дравяністым карэнішчам, ад якога даходзяць прамастойныя, пруткападобныя, крыху рабрыстыя ствалы[1]. Лісце чаргаванае, дробнае, з суцэльным краем, цёмна-зялёнае зверху, святлейшае знізу, па краях і на галоўнай жылцы апушанае. Каля асновы лісця маецца пара маленькіх прылісткаў шылападобнай формы. Кветкі ярка-жоўтага колеру, з матыльковым вяночкам, на апушаных кветаносах. Суквецце — гронка. Плод — голы струк чорнага колеру і даўжынёй 15—25[1] мм. Расліна ядавітая[1]. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Малой і Сярэдняй Азіі, амаль па ўсёй тэрыторыі Еўропы. Расце ў падлесках бярозава-хваёвых і бярозавых лясоў, на ўзлесках, схілах і прагалінах, у стэпах на пясчанай глебе. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна. Цвіце ў чэрвені—ліпені[1]. Плады паспяваюць у жніўні—верасні[1]. ВыкарыстаннеДэкаратыўныя і лекавыя расліны. У лекавых мэтах выкарыстоўваюцца наземныя часткі расліны ў якасці мачагоннага, жаўцягоннага, слабільнага і абязбольваючага сродкаў. З кветак жаўтацезя фарбавальнага здабываюць жоўтую фарбу[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia