Жаўтушнік выгрызены
Жаўту́шнік выгрызены[1] (Erysimum repandum) — від кветкавых раслін з роду Жаўтушнік (Erysimum) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 15—40[1] см з прамастойным, галінастым, апушаным сцяблом. Лісце простае, суцэльнае, чаргаванае і ў прыкаранёвай разетцы. Прыкаранёвае лісце стругападобнай формы, сцябловае — вузкаланцэтнае, выемчаста-зубчастае па краі. Кветкі жоўтага колеру, з чатырма пялёсткамі. Плод — стручок цыліндрычнай формы, 5—8 см у даўжыню, на тоўстай пладаножцы. Распаўсюджанне і экалогіяВід распаўсюджаны на тэрыторыі ўмераных і трапічных зон Еўразіі[2]. Натуралізаваўся на тэрыторыі Аўстраліі, Паўночнай Амерыкі і ў Аргенціне[2]. Расце на сухіх лугах і камяністых россыпах, у горных стэпах, на пашах, агародах, аблогах і пустках, каля дарог. Цвіце ў маі—чэрвені. Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт і мезатроф[3]. Сінонімы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia