Жвірблі (гарадзішча)

Гарадзішча
Жвірблі
55°40′57″ пн. ш. 26°57′08″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Жвірблі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000191шыфр 213В000191
Map

Жвірблі — археалагічны помнік — гарадзішча каля вёскі Жвірблі Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, на высокім пагорку.

Апісанне

Мясцовая назва Піля. У паўночна-ўсходняй частцы пагорка слаба выражаная авальная пляцоўка памерам 60×80 м. Каля паўднёва-ўсходняга краю пляцоўкі дугой размешчана паласа камянёў рознай велічыні — магчыма, рэшткі ўмацавання. Захаваліся рэшткі вала вышынёй да 2 м, умацаванага каменнай выбрукоўкай уверсе і па схіле з боку поля. У паўночна-ўсходняй частцы вала шмат буйных валуноў.

Даследавалі ў 1955 годзе Л. В. Аляксееў, у 1972 годзе М. М. Чарняўскі. Культурнага пласта няма. Верагодна, гэта гарадзішча-сховішча.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya