Жодзішкаўская сядзіба
Жодзішкаўская сядзіба — помнік барока і садова-паркавага мастацтва XVIII—XIX ст. на паўднёвай ускраіне в. Жодзішкі, на правым беразе р. Вілія пры ўпадзенні ў яе р. Святлянка. Гісторыя![]() Створаны на працягу XVIII—XIX стст. Пад сядзібны дом прыстасаваны (арх. Т. Жаброўскі) будынак езуіцкага калегіума, пабудаванага ў 1757—1766 гг. у стылі барока ў маёнтку Міцкевічаў. З канца XVIII ст. палац належаў Патоцкім, Ласкарысам, Мілашэўскім. АрхітэктураСядзібны дом — мураваны прамавугольны ў плане двухпавярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам. Цэнтральны ўваход вылучаны неглыбокім рызалітам з мансардай. Фасады члянёны лучковымі аконнымі праёмамі і вузкімі лапаткамі ў прасценках. Планіроўка дома галерэйная, памяшканні перакрыты крыжовымі скляпеннямі. Парк пейзажнага тыпу з дрэвамі мясцовых парод, як то ліпы, клёна, таполі і інш. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia