Жоўтая сітаўка
Жо́ўтая сі́таўка[1], пліска жоўтая (Motacilla flava) — невялікая стройная птушка сямейства сітаўкавых, жыве на шырокай тэрыторыі Еўропы, Азіі, Афрыкі і Аляскі. Як і іншыя віды сітавак, вылучаецца сваім доўгім хвастом, якім пастаянна калыхае з боку ў бок, а таксама яркім жоўтым апярэннем брушка ў дарослых птушак. АпісаннеДаўжыня цела 16-18 см, размах крылаў 23-27 см. Верх цела аліўкава-зялёны, ніз жоўты. Афарбоўка галавы вельмі адрозніваецца ў розных падвідаў (асабліва ў гнездавы перыяд). Могуць быць формы, падобныя да горнай і жоўтагаловай плісак. У паслягнездавы перыяд афарбоўка ў абодвух полаў менш кантрасная, таму падвіды ў палявых умовах амаль не адрозніваюцца. Маладыя больш аднатонныя. Голас — кароткі шчабятлівы спеў. Галоўныя рысы падвідаў у гнездавы перыяд:
ПашырэннеАрэал: Палеарктыка (акрамя крайняй поўначы і часткі Вялікабрытаніі, а таксама часткі крайняга поўдня, Аравійскага паўвострава, Гімалаяў, паўднёвага ўсходу Кітая, Карэі і Японіі), поўнач і ўсход Аляскі. На поўначы насяляе кусцістую тундру з групамі кустоў і карлікавых дрэў; у сярэдніх шыротах — лугі і пашы з адзінкавымі кустамі, даліны рэк, палі з нізкай расліннасцю (напрыклад, канюшына, люцэрна) і купкамі кустоў (нават далёка ад вады), пясчаныя дзюны ўздоўж рэк; на поўдні — таксама групы кустоў на ўзвышшах салёных балот, рачныя паплавы. На Каўказе даходзіць да 2500 м, у Карпатах — да 700 м. На Беларусі звычайны на гнездаванні пералётны і транзітна мігрыруючы від. Месца зімовак: трапічная Афрыка на поўдзень ад Сахары, Паўднёва-Усходняя Азія, Філіпіны, Зондскі і Малайскі архіпелагі. Папуляцыі з паўднёвай часткі арэала аселыя. Асаблівасці біялогііГняздо ладзіць на зямлі, пад прыкрыццем густых травяністых раслін (часта на схілах яроў). Знешняя частка з кароткіх, тоўстых і завялых сцёблаў і лістоў траў, якія выступаюць у розныя бакі па-за краі гнязда, сярэдняя частка — з вузейшых лістоў траў; высцілка з тонкіх, сухіх травінак і даволі тоўстага слоя валосся. Яйкі (4-6, часам 3-7) пераважна сярэднепадоўжаныя з даволі вострым вузейшым канцом, жаўтаватыя, бела-карычневыя або шаравата-белыя з вельмі густымі і дробнымі светла-карычневымі плямкамі, якія часта закрываюць фон, часам прысутнічаюць цёмныя воласападобныя штрышкі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia