Жоўтая чапля
Жоўтая чапля (Ardeola ralloides) — птушка сямейства чаплевых. АпісаннеЖоўтая чапля даўжынёй 40—49 см, вага 250—300 г., размах крылаў ад 71 да 80 см. Апярэнне жоўта-вохрыстага колеру. Жывот, хвост і крылы белыя. Лапы чырвоныя, дзюба зелянява-жоўтая, вяршыня дзюбы чорная. У шлюбным уборы ў птушкі на патыліцы з'яўляюцца падоўжаныя, белыя з чорнай аблямоўкай пёры. Маладыя птушкі афарбаваныя крыху цямней. ПашырэннеАрэал разарваны — Паўднёвая Еўропа, Малая Азія, Блізкі Усход да Казахстана, Афрыка без Сахары і Калахары, Мадагаскар. Насяляе пералескі або групы густых і высокіх кустоў у дэльтах рэк, паміж азёрамі або рысавымі палямі, вельмі рэдка па краях трыснягу. Паўднёвыя папуляцыі аселыя, паўночныя — пералётныя. У вельмі невялікай колькасці залятае амаль ва ўсе еўрапейскія краіны. Месца зімовак: часткова ў межах гнездавога арэала; большая частка зімуе ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Асаблівасці біялогііГняздо ў калоніі, часта з іншымі відамі чаплевых; спарадычна, таксама і адзіночна. Гэта ажурны стажок на кустах, дрэвах або на заламаным трысняг. Яйкі (4-6) звычайна падоўжаныя, амаль з аднолькавымі канцамі, свежыя — зеленавата-блакітныя. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia