Жывакост жорсткі
Жывако́ст цвёрды[1], Жывакост жорсткі (Symphytum asperum) — від кветкавых раслін роду Жывакост сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Батанічнае апісаннеШматгадовая травяністая расліна вышынёй 60—150 см. Сцябло прамастойнае, галінастае. Уся расліна пакрытая калючым шчаціннем. Лісце простае, суцэльнае, з зубчастым краем. Кветкі спачатку светла-пурпурныя, затым блакітныя, у завітках. Плод — арэшак. Распаўсюджанне і экалогіяРаспаўсюджаны па ўсёй Еўропе. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[2]. Расце на пустках, лугах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках і палянах пойменных лясоў. Цвіце ў маі—чэрвені[1]. ВыкарыстаннеЛекавая і дэкаратыўная расліна. У лекавых мэтах выкарыстоўваецца настой з сухога карэнішча. Ужываецца пры ранах, язвах, тромбафлебітах. Каштоўная кармавая расліна (свінням і трусам)[1]. За лета дае 3—5 укосаў, добра сіласуецца з дамешкамі злакавых траў[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia