Жырандоля (альманах)
«Жырандо́ля» — літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Выдаецца з 2008 года. Рэдактар выдання — пісьменнік Лявон Валасюк. Арганізатарам, укладальнікам і рэдактарам альманаху была Ніна Мацяш. Дзякуючы яе арганізатарскім здольнасцям такое выданне стала магчымым. Пасля смерці пісьменніцы давяршаць яе работу над другім нумарам пачаў Алесь Паплаўскі. Да 2020 года выйшла 10 нумароў альманаху. У альманаху друкуюцца як літаратары Берасцейшчыны, так і пераклады, і пісьменнікі блізкага замежжа. Цікавыя факты«Жырандоля» — першы з пяці літаратурных штогадовікаў, створаных сябрамі ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», каб ажывіць літаратурнае жыццё ў рэгіёнах Беларусі. Цяпер у Магілёве выходзіць альманах «Брама», у Віцебску ― «Ратуша», у Гродна ― «Новы замак», у Гомелі ― «Палац»[1]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia