Жэнеўская канферэнцыя (1954)Жэнеўская канферэнцыя (1954) — міжнародная канферэнцыя, якая праходзіла ў Жэневе з 26 красавіка па 21 ліпеня 1954 года пры ўдзеле міністраў замежных спраў СССР, КНР, Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі, у падрыхтоўцы дамоў удзельнічалі таксама прадстаўнікі КНР, ДРВ, Камбоджы, Лаоса і Паўднёвага В’етнама. На канферэнцыі разглядаліся карэйскі і індакітайскі пытанні. Абмеркаванне праблемы ўз’яднання Карэі завяршылася безвынікова. Другая палова канферэнцыі была прысвечана лёсу Індакітая. На яе ход аказаў вялікі ўплыў паражэнне французскага экспедыцыйнага корпуса пры Д’енб’енфу, якок адбылося непасрэдна падчас канферэнцыі. 21 ліпеня былі заключаны Жэнеўскія дамовы, якія завяршылі каланіяльную вайну Францыі ў Індакітаі і вызначылі далейшы лёс былых французскіх калоній у рэгіёне. Дамовы, у прыватнасці, прадугледжвалі:
Жэнеўскія дамовы не былі падпісаны ЗША. Выкананне Жэнеўскіх дамоў было сарвана ў выніку абвяшчэння ў кастрычніку 1955 года Рэспублікі В’етнам у паўднёвай частцы В’етнама і адмовы прэзідэнта гэтай краіны Нго Дзінь З’ема ад правядзення свабодных выбараў. Міжнародная камісія па кантролі не здолела выканаць сваіх функцый і фактычна бяздзейнічала. Падчас Другой Індакітайскай вайны дамовы 1954 года ўвесь час парушаліся ЗША і Паўночным В’етнамам. |
Portal di Ensiklopedia Dunia