Індакітайская вайна
Першая Індакітайская вайна (Індакітайская вайна) — вайна якую вяла Францыя супраць в’етнамскіх паўстанцаў, каб захаваць свае індакітайскія калоніі. У В’етнаме вядома як «Вайна Супраціўлення». Асноўныя падзеі вайны адбываліся ў 1945—1954 гг. на в’етнамскай тэрыторыі, дзе рознымі сіламі былі абвешчаны дзве дзяржавы: 2 верасня 1945 года камуністы абвясцілі Дэмакратычную Рэспубліку В’етнам, а ў 1949 годзе французы абвясцілі Дзяржаву В’етнам. Таксама баявыя дзеянні вяліся на тэрыторыі Камбоджы і Лаоса, аднак тут яны не аказалі значнага ўплыву на ход вайны. Ва ўсіх выпадках Францыя пры падтрымцы мясцовых саюзнікаў (а з 1950 года і пры падтрымцы ЗША) вяла барацьбу супраць мясцовых камуністычных паўстанцаў, якія змагаліся за незалежнасць сваіх краін пры падтрымцы Кітая і СССР. Па выніках перамоў, якія прайшлі пасля паражэння французаў, французскія войскі пакінулі Індакітай, а В’етнам часова падзяляўся на дзве часткі па 17-й паралелі (дзе стваралася дэмілітарызаваная зона), з перагрупоўкай В’етнамскай народнай арміі на поўнач і сіл Французскага Саюза на поўдзень. Затым, у ліпені 1956 г., меркавалася правядзенне свабодных выбараў у абедзвюх частках краіны з мэтай вызначэння будучага палітычнага рэжыму і ўз’яднання краіны. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia