Жэрэмі Тулалан
Жэрэмі Тулалан (фр.: Jérémy Toulalan; нар. 10 верасня 1983, Нант, Францыя) — французскі футбаліст, апорны паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2006—2010). Шырока вядомы тым, што забівае вельмі мала нават для апорнага паўабаронцы, гэта значыць у 230 матчах чэмпіянату Францыі забіў толькі адзін раз у сезоне 2004/05 у браму клуба «Страсбур», аднак пры пераходзе ў іспанскае першынства адзначыўся тройчы за першы сезон. Кар’ера«Нант»Жэрэмі з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Нанта», у якім дэбютаваў у сезоне 2001/02. У 2005 годзе быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам чэмпіянату Францыі. «Алімпік»У 2006 годзе за 7 мільёнаў еўра перайшоў з «Нанта» ў «Алімпік» Ліён, дзе яго разглядалі як замену малійцу Мамаду Дыяра, які перайшоў у мадрыдскі «Рэал». У складзе «Алімпіка» Жэрэмі два разы запар станавіўся чэмпіёнам Францыі. У сезонах 2004/05 і 2007/08 быў уключаны ў сімвалічную зборную чэмпіянату. Да Тулалана праяўляў цікавасць лонданскі «Арсенал», аднак Жэрэмі вырашыў застацца ў Францыі. «Малага»11 чэрвеня 2011 года іспанскі клуб «Малага» пацвердзіў пераход Тулалана ў свой склад за 10 млн еўра[3][4]. 28 лістапада 2011 года ён адкрыў лік сваім галам за новы клуб у хатнім пераможным матчы супраць «Вільярэала», які скончыўся з лікам 2:1. «Манака» і «Бардо»26 ліпеня 2013 года Жэрэмі падпісаў 2-гадовы кантракт з клубам «Манака»[5]. Улетку 2016 года перайшоў у «Бардо». У студзені 2018 года разарваў кантракт з клубам[6] і завяршыў кар’еру. Міжнародная кар’ераПершы матч за зборную Францыі згуляў 11 кастрычніка 2006 года супраць зборнай Фарэрскіх астравоў. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia