Мацьё Вальбуэна
Мацьё Вальбуэна (фр.: Mathieu Valbuena; нар. 28 верасня 1984, Бруж, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца кіпрскага клуба «Апалон» з Лімасола. Ігрок нацыянальнай зборнай Францыі (2010—2015). З’яўляецца атакуючым паўабаронцам і нападнікам, а таксама вядомы сваёй хуткасцю, тэхнічнымі здольнасцямі і чэпкім стылем гульні[3]. З-за свайго маленькага росту Вальбуэна мае мянушку «маленькі веласіпед» (фр.: Le Petit Vélo)[4]. Клубная кар’ераРаннія гадыВальбуэна пачаў сваю кар’еру ў прафесійным клубе «Бардо». Пасля двух сезонаў у «Бардо» ён далучыўся да аматарскага клуба «Лангон-Кастэ» ў пяты дывізіён французскага футбола. У 2004 годзе далучыўся да клуба «Лібурн», які выступаў у трэцім паводле ўзроўню дывізіёне французскага футбола. У сезоне 2006 года клуб прабіўся ў Лігу 2, а Вальбуэна быў названы іграком года лігі, што зацікавіла некалькіх прафесійных клубаў Лігі 2 і Лігі 1. «Алімпік» Марсель9 чэрвеня 2006 года Вальбуэна падпісаў свой першы прафесійны кантракт пасля ўзгаднення з пераходам у клуб «Алімпік» з Марселя. Ён падпісаў трохгадовы кантракт з клубам і атрымаў кашулю з нумарам 28[5]. Вальбуэна дэбютаваў за клуб 15 ліпеня 2006 года ў матчы трэцяга раўнда Кубка Інтэртота супраць украінскага клуба «Дняпро»[6]. Вальбуэна дэбютаваў за клуб у розыгрышу французскай лігі 19 лістапада 2006 года ў матчы супраць «Валансьена», выйшаўшы на змену[7]. 19 мая 2007 года Вальбуэна забіў свой першы прафесійны гол у матчы супраць клуба «Сент-Эцьен», а яго каманда перамагла ў той сустрэчы з лікам 2:1. «Дынама» Масква і «Алімпік» Ліён2 жніўня 2014 года падпісаў кантракт з маскоўскім «Дынама». Замацаваўся ў аснове маскоўскага клуба і быў прызнаны аматарамі найлепшым футбалістам «Дынама» ў сезоне 2014/15. Улетку 2015 года, з-за выключэння «Дынама» з еўракубкаў і скарачэння бюджэту, цікавасць да Вальбуэна стаў праяўляць ліёнскі «Алімпік». 11 жніўня падпісаў трохгадовы кантракт з французскім клубам[8]. «Фенербахчэ» і «Алімпіякос»У чэрвені 2017 года перайшоў у турэцкі клуб «Фенербахчэ»[9]. У маі 2019 года абвясціў аб сыходзе з каманды па заканчэнні сезона і неўзабаве падпісаў кантракт з грэчаскім «Алімпіякосам»[10]. Пакінуў клуб па заканчэнні сезона 2022/23. У ліпені 2023 года папоўніў склад кіпрскага «Апалона». Міжнародная кар’ераВальбуэна не выклікаўся дзіцяча-юнацкія зборныя Францыі. Тым не менш, пасля яго ўражлівых выступаў у «Марселі», ён быў выкліканы да нацыянальнай каманды трэнерам Раймонам Даменекам на матчы супраць зборных Англіі і Малі ў сакавіку 2008 года[11], але з-за траўмы Мацьё быў вымушаны прапусціць гульні. Наступны выклік Вальбуэна атрымаў праз два гады ў маі 2010 года, калі ён быў уключаны ў папярэдні спіс з 30 чалавек, якія павінны былі гуляць на чэмпіянаце свету па футболе ў ПАР[12]. Дасягненні
Асабістае жыццёВальбуэна нарадзіўся ў паўднёва-заходняй камуне Бруж у дэпартаменце Жыронда, яго маці завуць Брыджыт, а бацьку — Карлас[13]. Ён мае іспанскае паходжанне праз свайго бацьку, які родам з горада Вальядалід. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia